Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
10 лютага 2026 года
261 451 артыкул на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Максім Гарэцкі (1893 — 1938) — беларускі пісьменнік, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст. Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры і фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці. Ахвяра сталінскіх рэпрэсій. Брат Гаўрылы Гарэцкага.
Аўтар аповесці «Дзве душы», дакументальна-мастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне», раманаў «Віленскія камунары» і «Камароўская хроніка». Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры», аўтар літаратурна-крытычнай працы «„Маладняк“ за пяць гадоў. 1923—1928», «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век — 1905 г.», «Руска-беларускага слоўніка» (з Г. Гарэцкім), «Беларуска-расійскага слоўнічка», «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М. Байковым) далей…
Ці ведаеце вы, што…
- Пераламляльную здольнасць аптычнай сістэмы характарызуе аптычная сіла.
- Ананімнае «Пасланне да латын з іх жа кніг» накіравана супраць каталіцызму і яго прапаведнікаў.
- Мемарыяльны музей Халакоста ў Вашынгтоне з’яўляецца самым наведвальным гістарычным музеем свету.
- Некаторы час на базе ВМФ Расіі ў сірыйскім Тартусе знаходзіўся толькі грамадзянскі персанал.
- Напярэдадні буйных мерапрыемстваў у Рыа-дэ-Жанэйра звычайна праводзяцца паліцэйскія аперацыі.
- Cучасныя чат-боты могуць выкарыстоўваць сістэмы генератыўнага штучнага інтэлекту, каб падтрымліваць размову.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Урачыста адкрыліся зімовыя Алімпійскія гульні ў Мілане і Карціна-д’Ампеца. (6 лютага)
- Забіты Саіф аль-Іслам Кадафі, лівійскі палітык, сын Муамара Кадафі. (3 лютага)
- На шахтах Рубая ў правінцыі Паўночнае Ківу ДР Конга здарыўся абвал. (28 студзеня)
Дзень у гісторыі
- 1258: Манголы пад кіраўніцтвам Хулагу захапілі Багдад, сталіцу Абасідскага Халіфата.
- 1784: Паводле ўказа Кацярыны ІІ порт і крэпасць у Крыме атрымалі назву Севастопаль.
- 1921: У складзе Наркамата асветы БССР створана Навукова-тэрміналагічная камісія з мэтай распрацоўкі тэрміналогіі на беларускай мове.
- 1927: У Менску пачаў працу Другі Усебеларускі краязнаўчы з’езд.
- 1938: Расстраляны беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца Максім Гарэцкі.
- 1940: Здзейснены першы этап савецкай дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі, 50 тысяч чалавек адпраўлены ў Сібір і Казахстан.
- 1978: Першаму сакратару ЦК КПБ Пятру Машэраву нададзена званне Героя сацыялістычнай працы.
- 1990: Утварэнне перадвыбарчага Беларускага дэмакратычнага блока з ініцыятывы Беларускага народнага фронту.
- 1996: Суперкамп’ютар IBM «Deep Blue» ўпершыню перамог Гары Каспарава, чэмпіёна свету па шахматах.
- 2005: КНДР заявіла аб стварэнні ядзернай зброі.
Вікістужка
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.
- 28 ліпеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 255 000-ы артыкул.